Пошук

Францішак падчас візіту ў шпіталь "Bambino Gesu" Францішак падчас візіту ў шпіталь "Bambino Gesu"  

Францішак: здароўе чалавека стаіць вышэй за эканамічныя інтарэсы

Усе людзі, і навуковая супольнасць у прыватнасці, павінны прыняць такія меры, якія дазволяць ахове здароўя і абароне жыцця стаяць вышэй за эканамічныя інтарэсы і навуковы прагрэс.

Аб гэтым гаворыцца ў папскім звароце да ўдзельнікаў форуму, прысвечанага жыццю і здароўю. Сустрэча праходзіла ў Фларэнцыі і была прымеркавана да 40-й гадавіны зацвярджэння ў Італіі новай сістэмы аховы здароўя. У тэксце, падпісаным ад імя Пантыфіка кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, падкрэсліваецца, што “гэта была важная рэформа, якая забяспечвала ўсім, асабліва найбольш уразлівым, бедным і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, права доступу да першаснай медыцынскай дапамогі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2018, 13:02