Cerca

Vatican News
Благаслаўлёны Тэадор дэль Ольмо сярод сваіх сабратоў Благаслаўлёны Тэадор дэль Ольмо сярод сваіх сабратоў 

Францішак заклікаў славіць Бога за новых благаслаўлёных

Пантыфік узгадаў пра беатыфікацыю мучанікаў, забітых у ХХ стагоддзі ў Іспаніі. Ён заклікаў вернікаў, сабраных 11 лістапада 2018 г. на плошчы св. Пятра, дзякаваць Богу за гэтых мужных сведак веры.

“Учора, у Барселоне, мела месца беатыфікацыя айца Тэадора Ілера дэль Ольмо і пятнаццаці яго таварышаў мучанікаў: гэта трынаццаць законнікаў і тры свецкія асобы. Дзевяць кансэкраваных і свецкіх вернікаў належаць да Кангрэгацыі Святога Пятра ў Ланцугах; тры законніцы – да Капуцынак Маці Боскага Пастыра і адна – да Францішканак Найсвяцейшага Сэрца. Гэтыя новыя благаслаўлёныя былі забітыя за сваю веру ў розных месцах і ў розны час, падчас вайны і рэлігійнага пераследу мінулага стагоддзя ў Іспаніі. Мы славім Пана за гэтых Яго мужных сведак”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2018, 12:29