Пошук

Знос касцёла ў нямецкім Імерат для пашырэння вугальнай распрацоўкі Знос касцёла ў нямецкім Імерат для пашырэння вугальнай распрацоўкі  

Францішак пра праблему зачыненых касцёлаў

Папа скіраваў пасланне на імя кардынала Джанфранка Равазі, старшыні Папскай рады па культуры, з нагоды канферэнцыі, прысвечанай змене функцый зачыненых касцёлаў.

Форум пад назвай “Бог тут больш не жыве?” праходзіць 29-30 лістапада 2018 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце

“Касцёльныя культурныя каштоўнасці – гэта сведкі веры і супольнасці, якая іх стварала на працягу стагоддзяў, і таму яны з’яўляюцца інструментамі евангелізацыі, якія спадарожнічаюць звычайным сродкам абвяшчэння, прапаведавання і катэхізацыі”, - падкрэсліў Папа.

Паводле Святога Айца, гэта іх здольнасць можа быць захавана, нават калі яны перастаюць выкарыстоўвацца ў звычайным жыцці Божага народу, асабліва праз “належнае музейнае экспанаванне, што не разглядае іх выключна як дакументы з гісторыі мастацтва, але дорыць ім амаль новае жыццё, каб маглі працягваць выконваць сваю касцёльную місію”.

Той факт, што многія храмы, якія яшчэ некалькі гадоў таму былі неабходнымі, зараз ужо не з’яўляюцца такімі, па прычыне адсутнасці вернікаў ці святароў, перасялення людзей з сельскай мясцовасці ў гарады, павінен прымацца Касцёлам не з трывогай, але як знак часу, які запрашае да рэфлексіі і адаптацыі да новай сітуацыі, падкрэсліў Папа.

Францішак заўважыў, што рашэнні адносна закрыцця касцёлаў павінны прымацца біскупамі ў дыялогу з вернікамі і грамадзянскай супольнасцю. Трэба, каб гэтаму папярэднічала належнае інфармаванне.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 лістапада 2018, 15:53