Францішак: калі ў нашым сэрцы няма міру, яго не будзе і ў свеце

“Усе мы хочам міру. Больш за ўсіх пакутуюць тыя, хто прыгнечаны адсутнасцю міру”, - такія думкі гучаць у відэапасланні Францішка, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад.

“Мы можам прамаўляць прыгожыя словы, але калі ў нашым сэрцы няма міру, яго не будзе і ў свеце. Давайце будаваць евангельскі мір, які не выключае нікога, дзякуючы нулявому насіллю і стопрацэнтнай пяшчоце. Молімся разам, каб мова сэрца і дыялогу заўсёды пераважала над мовай зброі”, - заклікаў Святы Айце

Адмысловыя відэаролікі з удзелам Францішка рыхтуюцца кожны месяц Сусветнай малітоўнай сеткай сумесна з Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 лістапада 2018, 11:39