Cerca

Vatican News
Францішак наведвае Бэнэдыкт XVI у яго ватыканскай рэзідэнцыі Францішак наведвае Бэнэдыкт XVI у яго ватыканскай рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак і Бэнэдыкт XVI напісалі да праваабаронцаў

Важна не толькі адсвяткаваць 70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, але і глыбока пераасэнсаваць яе рэалізацыю і падыход да правоў чалавека ў сучасным свеце, лічыць Францішак.

Папа скіраваў прывітальнае пасланне з нагоды Міжнароднага сімпозіума “Фундаментальныя правы і канфлікты паміж правамі”, арганізаванага ў супрацоўніцтве паміж “Ватыканскім Фондам Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI” і рымскім Свабодным універсітэтам імя Найсвяцейшай Панны Марыі Унебаўзятай (LUMSA).

Спасылаючыся на свой сёлетні зварот да дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, Пантыфік зазначыў, што Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека паклікана спрыяць разбурэнню муроў, якія раздзяляюць чалавечую сям’ю, а таксама садзейнічаць інтэгральнаму развіццю асобы.

Паводле Святога Айца, з цягам гадоў “інтэрпрэтацыя некаторых правоў паступова” змянілася, з’явіліся шматлікія “новыя правы”, якія часта знаходзяцца ў канфлікце адно з адным. “Такім чынам, адкрываецца цэлы шэраг праблем, якія глыбока звязаны з самой ідэяй права і яго фундаментаў”, - перакананы Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI шматразова і аўтарытэтна выказваўся на гэту тэму як мысляр і пастыр і менавіта па гэтай прычыне ўніверсітэт “LUMSA” надаў яму ступень ганаровага доктара правазнаўства, нагадаў Францішак.

“Жадаю, каб сіпозіум, які распачынаецца на высокім ўніверсітэцкім узроўні, чэрпаючы натхненне з думак і вучэння нашага дарагога Папы на пенсіі, змог дапамагчы мужна і глыбока асвяціць гэту вельмі важную для абароны правоў чалавека і яго інтэгральнага развіцця тэматыку”

, - напісаў Папа.

Прывітанне да ўдзельнікаў міжнароднага форума скіраваў таксама Бэнэдыкт XVI. Ён высока ацаніў ініцыятыву і падкрэсліў яе надзвычайную важнасць у сучасным сусветным кантэксце. “Мне здаецца, што будзе асабліва важна адкрыта паразмаўляць аб праблеме “памнажэння правоў” і аб рызыцы “знішчэння ідэі права”, заўважыў ён. “Гэта актуальнае і фундаментальнае пытанне для абароны асноў мірнага суіснавання чалавечай сям’і”, - заўважыў Папа на пенсіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 лістапада 2018, 11:12