Сустрэча адбылася напярэдадні кананізацыі Папы Паўла VI і іншых шасці благаслаўлёных. Менавіта Павел VI падчас апошняй сваёй кансісторыі 27 чэрвеня 1977 г. увёў Мюнхенскага арцыбіскупа Ёзэфа Ратцынгера, будучага Папу Бэнэдыкта XVI, у Калегію кардыналаў.
Папа на пенсіі не прысутнічаў на сённяшняй кананізацыі з-за стану свайго здароў’я.
