Адмысловы зварот прагучаў 17 кастрычніка 2018 г. на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
“Учора споўнілася 40 гадоў з дня абрання на Пасад св. Пятра Караля Вайтылы, св. Яна Паўла II. Як жа актуальнымі застаюцца яго словы, сказаныя ў дзень інаўгурацыі пантыфікату: Не бойцеся! Адчыніце, адчыніце насцеж дзверы Хрысту! Няхай яны працягваюць натхняць ваша асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё; няхай падбадзёрваюць да вернага наследавання Хрыста, дапамагаюць заўважаць Яго ў свеце, у іншым чалавеку, асабліва ў бедным і тым, хто жыве ў патрэбе. Бо чалавек, як вучыў Папа з польскага роду, гэта шлях Касцёла”, - сказаў Францішак.
