Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікае маліцца за кансэкраваных асоб

Францішак заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць кастрычнік малітве за кансэкраваных асоб. Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў з дапамогай адмысловага відэазвароту.

“Кансэкраваныя асобы вельмі важныя для місіі Касцёла з іх малітвай, беднасцю і цярплівасцю. Перад абліччам сучасных сусветных выклікаў мы як ніколі маем патрэбу ў іх поўнай адданасці абвяшчэнню Евангелля”, - падкрэсліў Святы Айцец у відэароліку, які 15 кастрычніка 2018 г. быў распаўсюджаны Папскай сусветнай малітоўнай сеткай.

“Не дазволім пазбавіць нас місійнага энтузіязму і молімся, каб кансэкраваныя асобы абудзілі місійны запал, прысутнічалі сярод бедных, выкінутых на ўзбочыну і тых, якія не маюць голасу”, - нагадаў сваю малітоўную інтэнцыю Францішак.

Паводле дадзеных Папскага статыстычнага даведніка за 2017 г., у свеце налічваецца каля 190 тыс. законнікаў і 670 тыс. законніц. Важнасць іх служэння для Касцёла Пантыфік шматразова падкрэсліваў у сваіх зваротах.

Відэаролік з малітоўным заклікам Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2018, 09:13