Бэта версія

Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Гарэгінам ІІ Францішак падчас сустрэчы з Гарэгінам ІІ  (Vatican Media)

Папа правёў сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II

Папа Францішак правёў 24 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане кароткую сустрэчу з Каталікосам усіх армян Гарэгінам II. Візіт Іерарха ў Італію звязаны з святкаваннем 60-годдзя армянскай прысутнасці ў Мілане.

Іерарх назваў Францішка сваім “духоўным братам”. “Для нас вельмі важныя адносіны паміж Цэрквамі, заснаваныя на любові, асабліва з улікам агульных праблем, звязаных з мірам і дабрабытам у свеце”, - сказаў Прадстаяцель, каментуючы свой візіт у Ватыкан.

Гарэгін ІІ быў абраны 132-м кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы ў 1999 г. Ён наведваў Вечны горад у 2000 г. з нагоды Вялікага юбілею хрысціянства, а ў 2001 г. сустракаўся з Янам Паўлам ІІ ў межах Апостальскага візіту Пантыфіка ў Арменію. Гарэгін ІІ таксама прысутнічаў на пахаванні нядаўна кананізаванага Папы. У 2008 г. і 2012 г. ён сустракаўся з Бэнэдыктам XVI, а ў сакавіку 2013 г. прысутнічаў на інаўгурацыі пантыфікату Францішка, а ў 2016 прымаў яго ў Ерэване.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 кастрычніка 2018, 12:53