Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (AFP or licensors)

Папа: Евангелле не вымагае надзвычайных учынкаў

Хрысціянскае жыццё – гэта сустрэча чалавечай слабасці з сілай Божай ласкі, заўважыў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 24 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

Францішак скіраваў спецыяльны зварот да маладых і пажылых людзей, а таксама маладажонаў. “Дарагія, евангельскае пасланне Хрыста не патрабуе ад нас надзвычайных учынкаў, але дазволу Богу дзейнічаць у нашым жыцці. Ён сказаў нам: “Без Мяне нічога не можаце зрабіць” (Ян 15,5). Хрысціянскае жыццё – гэта сустрэча нашай слабасці з сілай Божай ласкі, якая дазваляе нам штодзённа весці поўнае і радаснае жыццё, у якім любіць – значыць рабіць усё з радасцю і пакорай, на Божую хвалу і на карысць людзей”, - сказаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2018, 12:36