Папа падчас сустрэчы з айцамі-пасіяністамі Папа падчас сустрэчы з айцамі-пасіяністамі 

Папа да пасіяністаў: Мука Езуса – крыніца надзеі і мужнасці

Папа сустрэўся 22 кастрычніка 2018 г. з айцамі-пасіяністамі, якія сабраліся ў Рыме на Генеральнай кангрэгацыі. Ён заклікаў іх быць слугамі прымірэння, якія “слухаюць без асуджэння і прымаюць з міласэрнасцю”.

Францішак запрасіў членаў Кангрэгацыі Мукі Езуса з “творчай вернасцю” адказваць на новыя выклікі, абвяшчаючы Хрыста свету, які пакутуе, быць “слугамі духоўнага ацалення і прымірэння”, “аддаючы перавагу самым бедным у самых закінутых месцах”.

Праца пасіяністаў па асваенні новых гарызонтаў місіі павінна ўключаць у сябе не толькі новыя тэрыторыі, але і адказ на новыя выклікі: міграцыю, секулярызм і лічбавы свет, заўважыў Пантыфік. “У гэты час перамен”, Францішак заклікаў законнікаў быць уважлівымі да голасу Святога Духа, чытаць знакі часу, усведамляць, што “новыя сітуацыі патрабуюць новых адказаў”.

Сустрэча Папы з айцамі-пасіяністамі

“Сіла і прастата вашага паслання, што Божая любоў была аб’яўлена на крыжы, можа ўсё яшчэ прамаўляць да сённяшняга грамадства, якое навучылася не столькі давяраць словам, колькі пераконвацца фактамі. Для многіх маладых людзей, якія шукаюць Бога, Мука Езуса можа стаць крыніцай надзеі і мужнасці, дэманструючы ім, што кожнага з іх Ён любіць асабіста і да канца”, - падзяліўся сваім бачаннем місіі манаскай кангрэгацыі Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2018, 13:58