Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа да мадагаскарскай моладзі: Езус напаўняе сэнсам жыццё

Езус дае сэнс усяму нашаму жыццю, заўважыў Папа ў відэапасланні да мадагаскарскай каталіцкай моладзі, якая прымала ўдзел у нацыянальнай моладзевай сустрэчы “Mada 9”.

Форум праходзіў 8-14 кастрычніка 2018 г. у горадзе Махадзанга і быў прымеркаваны да Сусветных дзён моладзі, якія праз некалькі месяцаў пачнуцца ў Панаме.

Спасылаючыся на дэвіз сустрэчы – “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана” (Лк 1,30) – Францішак зазначыў, што гэтыя словы арханёла, скіраваны да кожнага чалавека, асабліва да людзей маладога ўзросту.

“[Пан глядзіць на вас з любоў’ю, павагай і ласкавасцю. Ён ведае вашыя страхі і слабасці. З Ім магчыма ўсё. Марыя паклала ўсё ў Яго рукі: рабіце як Яна, прыміце гэты Божы дар, расчыняючы вашы сэрцы на лепшае]”

- заклікаў юнакоў і дзяўчат Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што адказваючы на пакліканне Пана чалавек становіцца шчаслівым, што могуць пацвердзіць шматлікія святары і кансэркаваныя асобы. Менавіта Езус напаўняе сэнсам усё наша жыццё, дадаў ён.

Пантыфік запэўніў моладзь, што Касцёл прагне падтрымліваць яе праз малітву, сакрамэнты, сяброўства, суправаджэнне з боку духавенства і ўсіх ахрышчаных асобаў.

Папа заклікаў юнакоў і дзяўчат сведчыць аб Езусе Хрысце, рэалізоўваць свае мары і супольна працаваць на карысць сваёй будучыні і будучыні ўласнай краіны, заўсёды шукаючы дабра адзін для аднаго. “Я пасылаю вас як пасланнікаў міру і надзеі ў вашы гарады і вёскі, туды, дзе там жывёце і працуеце”, - завершыў свой зварот Францішак.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2018, 11:40