“Успрыняўшы са смуткам нядаўнюю авіякатастрофу ў Джакарце, Святы Айцец Францішак перадае свае спачуванні ўсім, хто пакутуе ў выніку гэтай трагедыі. Ён запэўнівае ў сваіх малітвах за ўсіх, хто загінуў, і за тых, хто аплаквае сваю страту. Для народа і ўсіх удзельнікаў выратавальных і аднаўленчых работ Яго Святасць выпрошвае сілы і спакою ад Усемагутнага Бога”, - гаворыцца ў тэлеграме.
Крушэнне Boeing 737 MAX ля ўзбярэжжа Явы – гэта найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Інданэзіі па колькасці ахвяр. На борце самалёта знаходзіліся больш за 180 чалавек, усе яны загінулі.
