Бэта версія

Cerca

Vatican News
Сустрэча Папы з імамам Ахмедам аль-Таебам. Архіўнае фота Сустрэча Папы з імамам Ахмедам аль-Таебам. Архіўнае фота 

Пантыфік прыняў вялікага імама “Аль-Азхар”

Папа прыняў 16 лістапада 2017 г. у Ватыкане вялікага імама ісламскага ўніверсітэта “Аль-Азхар” у Каіры Ахмеда аль-Таеба, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Тэалагічны абмен паміж каірскім універсітэтам і Святым Пасадам быў распачаты ў 1998 г. Ісламскі бок перапыніў яго ў пачатку 2011 г., калі пасля тэракту ў копцкай царкве ў Александрыі Бэнэдыкт XVI раскрытыкаваў адсутнасць рэлігійнай свабоды ў Егіпце і запатрабаваў больш эфектыўнай абароны копцкіх хрысціян ад тэрору. Дыялог быў адноўлены ісламскім бокам у 2015 г.

Гэта чарговая сустрэча Францішка з кіраўніком аднаго з найбольш важных інстытутаў суніцкага ісламу. Суніты складаюць большасць у мусульманскім свеце.

Пантыфік асабіста наведаў “Аль-Азхар” у красавіку 2017 г. Ён узяў удзел у Міжнароднай мірнай канферэнцыі, якую праводзіла навучальная ўстанова. Там Францішак заклікаў рэлігійных лідараў да супольнай дэкларацыі таго, што насілле і вера – несумяшчальныя, кожнае чалавечае жыццё – святое, а ўзрастанне ў любові да Бога вядзе да ўзрастання ў любові да бліжняга.

“Аль-Азхар” – гэта адзін з старэйшых і самых прэстыжных мусульманскіх універсітэтаў у свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 кастрычніка 2018, 13:26