Бэта версія

Cerca

Vatican News
Благаслаўлёны Цібурсіа Арнаіс Муньёс Благаслаўлёны Цібурсіа Арнаіс Муньёс 

Пантыфік: наследаваць місійны запал новага благаслаўлёнага

Да рэалізацыі спраў міласэрнасці і наследавання місійнага запалу новага іспанскага благаслаўлёнага, заклікаў Францішак 21 кастрычніка 2018 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

“Учора, у іспанскай Малазе быў абвешчаны благаслаўлёным езуіт, кс. Цібурсіа Арнаіс Муньёс, заснавальнік Місіянерак сельскай катэхізацыі. Мы дзякуем Пану за сведчанне гэтага заўзятага слугі прымірэння і нястомнага прапаведніка Евангелля, асабліва сярод бедных і забытых. Няхай яго прыклад падахвочвае нас да рэалізацыі спраў міласэрнасці і ператварэння ў адважных місіянераў у любым асяроддзі. Няхай яго заступніцтва падтрымлівае наша пілігрымаванне”, - сказаў Пантыфік.

Беатыфікацыйны працэс Муньёса адкрыў Ян Павел II 5 снежня 1989 г. Дэкрэт аб гераічнасці цнотаў зацвердзіў Францішак 10 кастрычніка 2016 г. 18 снежня 2017 г. быў пацверджаны цуд праз заступніцтва іспанскага езуіта.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2018, 13:12