У ходзе перамоў, якія праходзілі ў цёплай атмасферы, было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі, адзначаны ўклад Святога Пасаду і мясцовага Касцёла ў мірны працэс на карысць прымірэння калумбійскага народа. Прагучала думка адносна важнасці пастаяннага дыялогу паміж Касцёлам і дзяржавай у кантэксце бягучых сацыяльных праблем.
Гаворка ішла таксама пра пытанні, што ўяўляюць узаемны інтарэс, такія, як абарона жыцця, барацьба з карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў, садзейнічанне законнасці і клопат пра навакольнае асяроддзе. Адбыўся плённы абмен думкамі на тэму палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэгіёне, з асаблівай увагай да міграцыі.
