Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для славацкіх пілігрымаў грэка-католікаў Папа падчас аўдыенцыі для славацкіх пілігрымаў грэка-католікаў   (Vatican Media)

Пантыфік да грэка-католікаў: ганарыцеся сваёй ідэнтычнасцю

Папа заклікаў вернікаў Грэка-Каталіцкай Царквы Славакіі ганарыцца сваёй ідэнтычнасцю. 6 кастрычніка 2018 г. Ён прыняў у Ватыкане 1300 удзельнікаў пілігрымкі, з нагоды 200-годдзя Прэшаўскай епархіі.

Францішак падкрэсліў місію каталіцкай супольнасці ўсходняга абраду, якая на працягу многіх стагоддзяў жыве ў рэгіёне разам лацінскімі католікамі: гэта яскравае сведчанне еднасці Касцёла. Ён заклікаў епіскапаў быць лідарамі і айцамі для народа, беручы прыклад з славацкіх мучанікаў.

Паводле Папы, жанатае духавенства і сем’і святароў, што характэрна для Грэка-Каталіцкай Царквы, маюць асаблівую місію ў наш час – калі ідэал сям’і ставіцца пад сумнеў, яны даюць сведчанне добрага і ўзорнага жыцця, сужэнскай вернасці.

Святы Айцец звярнуў увагу на дзве процілеглыя тэндэнцыі, небяспечныя для святароў: секулярызм, які вядзе да жыцця логікай гэтага свету, і “стэрыльны клерыкалізм”, састарэлы спосаб разумення ролі духавенства ў Касцёле.

Спасылаючыся на Апекуноў Еўропы, святых Кірыла і Мятода, Францішак падкрэсліў актуальнасць новай евангелізацыі на кантыненце: Еўропа, на Усходзе і на Захадзе, павінна нанова адкрыць свае хрысціянскія карані і сваё пакліканне.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 кастрычніка 2018, 14:20