Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак падтрымаў кампанію “Caritas” па інтэграцыі мігрантаў

Папа падтрымаў кампанію каталіцкай дабрачыннай арганізацыі на карысць мігрантаў. Адмысловае прывітанне Францішка прагучала 21 кастрычніка 2018 г. на плошчы св. Пятра.

“Мая думку спецыяльным чынам скіравана да групы “Caritas Internationalis”, на чале з яе старшынёй кардыналам Тагле, з некаторымі біскупамі і людзьмі з розных краін свету. Вы здзейснілі кароткую пілігрымку ў Рым, каб выказаць жаданне ісці разам, і, такім чынам, навучыцца лепш пазнаваць адно аднаго. Я падтрымліваю ініцыятыву “Share the journey” (Ідзём разам), якая распаўсюдзілася на многія гарады і можа змяніць нашы адносіны да мігрантаў”, - сказаў Святы Айцец.

“Share the journey” з’яўляецца разлічанай на два гады глабальнай кампаніяй “Caritas” па падтрымцы мігрантаў, натхнёнай заклікам Францішка да будавання моцнага грамадства праз “культуру сустрэчы”. Сусветная сетка “Caritas” мабілізавала свае арганізацыі ў больш чым 160 краінах да працы па даследаванні прычын міграцыі, пераадоленні стэрэатыпаў адносна мігрантаў і іх інтэграцыі ў грамадства.

Пантыфік прывітаў удзельнікаў пілігрымкі "Catitas"
Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2018, 13:35