Францішак ля магілы св. Яна Паўла ІІ у базыліцы св. Пятра Францішак ля магілы св. Яна Паўла ІІ у базыліцы св. Пятра 

Францішак маліўся на магіле Яна Паўла ІІ

Папа адправіўся 22 кастрычніка 2018 г. апоўдні ў ватыканскую базыліку, каб памаліцца на магіле Яна Паўла II, у капліцы св. Себасцьяна, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Ян Павел ІІ прызначыў езуіта Хорхэ Берголіа дапаможным біскупам сталіцы Аргентыны 20 мая 1992 г., праз пяць гадоў зрабіў яго каад’ютарам, а ў 1998 г. арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. З яго рук ён атрымаў кардынальскі берэт 21 лютага 2001 г.

Францішак кананізаваў Яна Паўла II чатыры гады таму, 27 красавіка 2014 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2018, 13:27