Бэта версія

Cerca

Vatican News
Пантыфік падчас сустрэчы з удзельнікамі семінару на тэму этыкі ў медыцыне Пантыфік падчас сустрэчы з удзельнікамі семінару на тэму этыкі ў медыцыне  (Vatican Media)

Францішак: бюракратызацыя медыцыны падрывае давер

Работнікі сацыяльных устаноў кажуць, што не могуць рабіць цудаў і павінны лічыцца з рознымі праблемамі. Але цуд можна сустрэць у саміх хворых і бездапаможных братах, лічыць Папа.

1 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане ён сустрэўся з удзельнікамі рымскага Семінара па пытаннях этыкі ў кіраванні сферай аховы здароўя.

Паводле Францішка, трэба не столькі знішчыць усе праблемы, якія аб’ектыўна існуюць у сістэме, колькі адкрыць маштабы магчымасцей, ісці шляхам змены мыслення чалавека і грамадства. Рашэнні не павінны быць заўсёды аднолькавымі, але іх прынцып заўсёды адзін – пошук дабра. І гаворка ідзе не пра нейкі абстрактны ідэал, але карысць канкрэтнай асобы, якая пакутуе.

Пантыфік заклікаў сваіх гасцей быць мужнымі і шчодрымі ў намерах, планах і праектах, не баяцца выкарыстоўваць эканамічныя і навукова-тэхнічныя сродкі.

Лячэнне хворых, гэта не проста прымяненне адпаведных прэпаратаў і метадаў лячэння, а клопат і адказнасць за брата. Такі падыход асабліва важны ў паліятыўнай дапамозе, у эпоху моцнай тэндэнцыі да легалізацыі эўтаназіі. Нават падчас цяжкай хваробы, калі чалавек адчувае сябе каханым і паважаным, цень эўтаназіі знікае, заўважыў Папа.

Францішак звярнуў увагу на важнасць узаемнага даверу медыка і пацыента, што ў значнай ступені спрыяе поспеху тэрапіі і дае медработніку магчымасць выконваць свае функцыі ва ўмовах спакою. Ён лічыць, што сённяшняя бюракратызацыя медыцыны можа падарваць гэты давер.

Папа заклікаў змагацца за захаванне глыбокай чалавечай сувязі ў сферы аховы здароўя, паколькі нішто не можа замяніць чалавечага сэрца і чалавечай спагады.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2018, 12:17