Бэта версія

Cerca

Vatican News

Святы Айцец размаўляў перад Сінодам з кітайскімі біскупамі

Папа коратка сустрэўся з двума кітайскімі іерархамі, удзельнікамі Сіноду Біскупаў. Да гэтага часу ніколі ў гісторыі дэлегаты ад мацерыковай часткі Кітая не прымалі ўдзелу ў Асамблеі. Сіноды праходзяць з 1965 г.

Біскупы Джон Бапціста Янг Сяоцінг i Джозэф Гуо Джынкай прыехалі ў Ватыкан дзякуючы нядаўняму падпісанню Часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і КНР. Гуо Джынкай з’яўляецца адным з сямі біскупаў, з якіх Францішак зняў кананічныя санкцыі, і якія былі прыняты ў поўную камунію ў выніку дыялогу, які прывёў да кітайска-ватыканскага Пагаднення аб крытэрыях выбару біскупаў у КНР. Янг Сяоцінг атрымаў біскупскае пасвячэнне ў 2010 г. з мандатам Бэнэдыкта XVI.

Раней кітайскіх біскупаў безвынікова запрашалі на Сіноды Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI у 1998 г. і ў 2005 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 кастрычніка 2018, 12:24