Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак даў відэа-інтэрв’ю ў кулуарах Сінода

У перапынку паміж кангрэгацыямі на Сінодзе Папа даў відэа-інтэрв’ю дапаможнаму біскупу Ліёнскай архідыяцэзіі Эманюэлю Габільяру. Ён папрасіў Пантыфіка скіраваць некалькі слоў да французскай моладзі.

Святы Айцец заклікаў маладых людзей быць сведкамі надзеі ў свеце. Ён нагадаў, што будучыня знаходзіцца ў іх руках, і не трэба баяцца браць на сябе адказнасць і рэалізоўваць свае мары.

“Яшчэ адна парада, якая вам моцна дапаможа: размаўляйце з пажылымі людзьмі, бо яны з’яўляюцца карэннем, і вы павінны чэрпаць з таго, чым жылі яны і чаго больш няма”, - сцвердзіў Францішак. Папа нагадаў, што дрэва бярэ сілу для плоданашэння менавіта з каранёў.

Пантыфік пажадаў моладзі не губляць пачуцця прыналежнасці да гісторыі свайго народа. “Ваш народ мае патрэбу ў руху наперад, а гэта ў вашых руках! Гэта – ваша надзея, гэта – ваша суцяшэнне і гэта – ваш выклік! Адвагі! Наперад!”, - заклікаў Папа.

Біскуп Эманюэль Габільяр запісаў інтэрв’ю з Францішкам на свой смартфон. Яно было апублікавана на сайце Ліёнскай архідыяцэзіі.

Відэа-інтэрв'ю Папы французскаму біскупу
Навіна ў фармаце аўдыё
06 кастрычніка 2018, 12:37