Яе арганізавала Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі.
Падчас чування прагучаць шматлікія сведчанні маладых людзей, аб’яднаныя трыма тэмамі: пошук ідэнтычнасці; адносіны; жыццё, як служэнне і дар. Яны будуць пераплятацца музычнымі і мастацкімі выступленнямі.
Гэта адмысловая сустрэча стане для маладых людзей нагодай для рэфлексіі пра сваё жыццё, вучобу і працу, пачуцці, будучыню і пакліканне, падкрэслілі арганізатары.