Ганна Калесарова Ганна Калесарова 

Папа падкрэсліў сведчанне новай славацкай благаслаўлёнай

Святы Айцец падкрэсліў сведчанне новай славацкай благаслаўлёнай і выказаў пажаданне, каб яна дапамагала моладзі трываць у вернасці Евангеллю.

Ян Мойсік

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 2 верасня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Францішак заўважыў, што ў Славакіі адбылася беатыфікацыя мучаніцы Ганны Калесаровай, свецкай верніцы, якая была забіта савецкім салдатам ў 1944 г. у абароне свайго дзявоцтва.

“Учора, у Кошыцах, Славакія, была абвешчана благаслаўлёнай Ганна Калесарова, якая была забіта за супраціўленне чалавеку, які хацеў парушыць яе годнасць і чысціню. Няхай гэтая адважная дзяўчына дапамагае маладым хрысціянам трываць ў вернасці Евангеллю, нават калі гэта патрабуе ад іх ісці супраць дамінуючым плыням і плаціць за гэта ўласным жыццём”, - сказаў Папа і папрасіў пашаны для новай благаслаўлёнай..

Урачыстую беатыфікацыйную св. Імшу, якая 1 верасня 2018 г. прайшла ў Кошыцах, узначаліў новы прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынал Анджэля Бэччу. Менавіта ў гэты дзень іерарх афіцыйна ўступіх на гэтую пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 верасня 2018, 13:14