Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Галоўныя падзеі з удзелам Папы на бліжэйшыя месяцы

4 верасня 2018 г. Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала расклад галоўных падзей з удзелам Святога Айца на верасень і кастрычнік 2018 г.

У бягучым месяцы Францішак здзейсніць дзве пілігрымкі. У першым выпадку гаворка ідзе пра пастырскі візіт на Сіцылію, які адбудзецца 15 верасня. У яго рамках Папа наведае дыяцэзіі Палерма і Пьяца-Армерына. Паездка будзе прымеркавана да 25-годдзя з дня смерці бл. Піна Пулізі, італьянскага святара, які працаваў на Сіцыліі і за сваю дзейнасць быў забіты членамі мясцовых мафіёзных груповак.

Другое падарожжа ў гэтым месяцы Святы Айцец здзейсніць у краіны Балтыі: Літву, Латвію і Эстонію. Яно адбудзецца 22-25 верасня.

Галоўнай ватыканскай падзеяй кастрычніка стане Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. 3 кастычніка на плошчы св. Пятра Францішак будзе цэлебраваць урачыстую Эўхарыстыю на распачацце гэтага форума, а 28 кастрычніка, у базыліцы св. Пятра, з нагоды яго завяршэння.

Акрамя таго, 14 кастрычніка, на галоўнай ватыканскай плошчы, Францішак узначаліць кананізацыйную св. Імшу, падчас якой да хвалы алтара будуць узнесены сем благаслаўлёных: папа Павел VI, арцыбіскуп Оскар Арнульфа Рамэра-і-Гальдамэс, кс. Франчэска Спінэлі, кс. Вінчэнца Рамана, с. Марыя Катарына Каспер, с. Назарыя Ігнасія ад святой Тэрэзы ад Езуса і свецкі вернік, Нунцыа Сульпіцыа.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 верасня 2018, 13:49