Пошук

Папа падчас аўдыенцыі для французскай моладзі Папа падчас аўдыенцыі для французскай моладзі 

Папа: сексуальнасць і секс – гэта дар, а не табу

“Сексуальнасць і секс – гэта дар, а не табу”, - падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з моладдзю французскай дыяцэзіі Грэнобль-Вьен, якую прыняў 17 верасня 2018 г. у Ватыкане.

“Гэта Божы дар, які Пан нам дае. Ён мае дзве мэты: любоў і стварэнне жыцця. Сапраўдная любоў – палкая. І палкая любоў паміж мужчынам і жанчынай вядзе да вечнага жыцця. Заўсёды. І аддаюць яе і душой, і целам”, - сцвердзіў Святы Айцец.

Францішак таксама зазначыў, што “часта нашы слабасці, нашы духоўныя падзенні прыводзяць да выкарыстання сексуальнасці за межамі любові паміж мужчынам і жанчынай”. Гэта, паводле яго, умацоўвае парнаграфічную індустрыю, дзе сексуальнасць “адарваная ад любові і выкарыстоўваецца для забавы”, дзе шмат грошай, але няма любові.

Пантыфік заклікаў моладзь берагчы сваю сексуальнасць і жыць любоўю на працягу ўсяго жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 верасня 2018, 14:51