Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа агучыў і патлумачыў малітоўную інтэнцыю на верасень

Святы Айцец заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на працягу жніўня асаблівым чынам маліцца за моладзь на афрыканскім кантыненце.

Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Францішак асабіста паведаміў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які Ватыканскі медыяцэнтр распаўсюдзіў 4 верасня 2018 г. праз свой канал у “Youtube”.

“Афрыка – гэта багаты кантынент, а яго самым вялікім багаццем, самым каштоўным, з’яўляецца моладзь”, - заўважыў Пантыфік.

Па словах Папы, афрыканская моладзь заўсёды стаіць перад выбарам: ці дазволіць цяжкасцям перамагчы сябе ці пераўтварыць цяжкасці ў магчымасці.

“Самы эфектыўны шлях, каб дапамагчы ёй у гэтым выбары, гэта інвеставанне ў яе адукацыю. Калі чалавек маладога ўзросту не мае магчымасці, каб атрымаць адукацыю, што ж ён будзе рабіць у будучыні?”

- задаў рытарычнае пытанне Францішак.

“Будзем маліцца, каб моладзь на афрыканскім кантыненце мела доступ да адукацыі і працы ва ўласнай айчыне”, - агучыў Пантыфік сваю малітоўную інтэнцыю.

Відэаролік з папскай малітоўнай інтэнцыяй
Навіна ў фармаце аўдыё
04 верасня 2018, 16:00