Пошук

Папа падчас сустрэчы з  новымі біскупамі Папа падчас сустрэчы з новымі біскупамі 

Пантыфік пажадаў новым біскупам святасці

“Cамай надзённай вашай задачай як пастыраў з’яўляецца святасць!”, - звярнуўся Францішак да іерархаў, удзельнікаў семінару, арганізаванага ў Рыме Кангрэгацыяй па справах Біскупаў.

Аўдыенцыя прайшла ў Ватыкане 13 снежня 2018 г.

“У пачатку вашага служэння, я прашу вас паставіць Бога ў цэнтры”, - заклікаў біскупаў, прызначаных на працягу апошняга году, Папа. Гэта, паводле яго, дапаможа “не марнаваць сваіх лепшых сіл”, шукаючы тлумачэння няўдач і абвінавачваючы сябе ў памылках. “Таму што Касцёл не наш, а Божы!”, - падкрэсліў Францішак.

Дзе пераважае праўда, любоў і прабачэнне, там ніколі не выйграюць падзелы, заўважыў Пантыфік, заклікаючы біскупаў да пашырэння адзінства ў Касцёле.

У наш час адзіноты і грэбавання іншымі, нястрымнага індывідуалізму і абыякавасці да лёсу іншых, мільёны мужчын і жанчын, падлеткаў, маладых людзей адчуваюць сябе разгубленымі ў гэтым свеце, звярнуў увагу Святы Айцец. У такой сітуацыі, лічыць ён, людзі чакаюць ад пастыраў блізкасці і зразумення.

Рэпартаж з аўдыенцыі для новых біскупаў

Святасць біскупа не здабываецца праз “улік цнот”, не з’яўляецца “аскетычнай праграмай”, “трэнажорнай залай асабістых намаганняў” або свайго роду “дыетай”, адзначыў Францішак. “Крыніцай святасці ёсць ласка адчування радасці Евангелля”, настолькі моцная, што, атрымаўшы яе, чалавек больш не можа жыць па-іншаму.

Пантыфік рэкамендаваў новым біскупам не саромецца сітуацыі сваіх Касцёлаў, уступаць у дыялог з іх праблемамі. “Але нашы адказы не паўплываюць на будучыню, калі яны не дасягнуць духоўнай прорвы, што ў шматлікіх выпадках дазволіла мець месца скандальным выпадкам слабасці, калі не аголяць экзістэнцыяльнай пустэчы, якую яны справакавалі, калі не пакажуць, чаму існуе жаданне, каб Бог быў нямым, маўклівым, выдаленым з пэўнага ладу жыцця, як калі б Яго не было”, - заўважыў Францішак.

Папа пажадаў біскупам рухацца наперад з радасцю і спакоем, шукаючы суцяшэння ў Богу.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 верасня 2018, 12:26