Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік павіншаваў юдэйскую супольнасць са святамі

Святы Айцец скіраваў віншаванні юдэйскай супольнасці Рыма ў сувязі са святамі Рош Ха-Шана, Ём-Кіпур і Сукот.

“Я шчыра спадзяюся, што надыходзячыя святы, узбуджаючы ўспамін аб дарах, атрыманых ад Найвышэйшага, стануць для юдэйскай супольнасці свету крыніцай далейшых ласк і духоўнага суцяшэння. Няхай Найвышэйшы благаславіць дарам міру і абудзіць у нас большыя намаганні па нястомнаму абвяшчэнню Яго. У сваёй бязмежнай дабрыні, няхай Ён усюды ўмацоўвае нашы повязі сяброўства і жаданне няспынна спрыяць дыялогу на карысць усіх. Shalom Alechem”, - напісаў Пантыфік.

Свята Рош Ха-Шана, або юдэйскі Новы год, сёлета адзначалася 9-11 верасня. Ём-Кіпур, або Дзень адкуплення – 18-19 верасня, а Сукот, або Свята кушчаў, будзе адзначацца 23-30 верасня.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2018, 13:17