Бэта версія

Cerca

Vatican News
Лесвіца Брамантэ ў Ватыканскіх музеях Лесвіца Брамантэ ў Ватыканскіх музеях 

Пантыфік: мастацтва аб’ядноўвае Бога і чалавека ў адной сімфоніі

Папа сустрэўся 28 верасня 2018 г. у Ватыкане з мецэнатамі Ватыканскіх музеяў. Асацыяцыя, якая падтрымлівае рэстаўрацыю скарбаў мастацтва, адзначае сёлета сваё 35-годдзе.

Францішак падзякаваў яе членам за працяг векавой традыцыі падтрымкі Касцёла праз мастацтва. Гэта праца ўключае ў сябе ахову і рэстаўрацыю фрэсак і саркафагаў у катакомбах, вялікіх раманскіх і гатычных сабораў, шэдэўраў Мікеланджэла, Рафаэля, Берніні і Канова.

Мастацтва з’яўляецца сведчаннем пра Бога; яно было і застаецца велічным шляхам, які дазваляе часам больш, чым словы і ідэі наблізіцца да веры, таму што нясе ў сабе прыгажосць.

“Прыгажосць мастацтва ўзбагачае жыццё і стварае супольнасць, таму што аб’ядноўвае Бога, чалавека і стварэнне ў адной сімфоніі. Яно злучае мінулае, сучаснасць і будучыню”

, - адзначыў Папа.

Юбілей, звярнуў увагу Святы Айцец, дае магчымасць усведамлення місіі захавання важнай для чалавецтва спадчыны: “Сузіранне вялікага мастацтва, якое нясе ў сабе веру, дапамагае нам зноў здабыць тое, што сапраўды мае значэнне ў жыцці”.

Хрысціянскае мастацтва кіруе да любові, якая стварыла нас, да міласэрнасці, якая ратуе нас, і да надзеі, што нас чакае, дадаў Францішак. Ён лічыць, што ў сённяшнім неспакойным свеце, дасведчаным эгаізмам і прагай улады, мастацтва ўяўляе сабой, магчыма, нават больш, чым у мінулым, універсальную неабходнасць, таму што з’яўляецца крыніцай гармоніі і міру.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2018, 12:38