Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы дакумент Францішка будзе прысвечаны біскупскай камуніі

18 версня 2018 г. у Ватыкане будзе прадстаўлена новая Апостальская канстытуцыя Святога Айца Францішка пад назвай “Episcopalis communio”.

Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, запрашаючы журналістаў на спецыяльную прэзентацыю.

Прадставяць дакумент кардынал Ларэнцы Балдзісэры, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, і яго намеснік, біскуп Фабіа Фабэнэ.

Папярэдняя Апостальская канстытуцыя Францішка ўбачыла свет у пачатку 2018 г. і была прысвечана касцёльным універсітэтам і факультэтам. У дакуменце Папа заклікаў каталіцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы быць больш місійнымі, здольнымі весці дыялог з грамадствам, развіваць міждысцыплінарны характар і ствараць сеткі супрацоўніцтва ў свеце.

17 верасня 2018, 12:10