Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з моладдзю ў Палерма Папа падчас сустрэчы з моладдзю ў Палерма  (ANSA)

Францішак: ісці, шукаць, марыць, служыць – формула для моладзі

Бога не пачуеш, седзячы ў крэсле, Ён пазнаецца ў хадзе, пра што сведчыць гісторыя вучняў з Эмаус, звярнуў увагу маладых людзей Францішак.

Сустракаючыся з моладдзю 15 верасня 2018 г. у Палерма, Папа заўважыў, што ў пошуках сапраўднага Бога не дапаможа мабільны тэлефон, тэлебачанне, гучная музыка. Яго не знойдзеш праводзячы час перад люстрам. Не варта шукаць Яго, зачыніўшыся ў сваім пакоі, думаючы пра мінулае і блукаючы ў думках пра будучыню. Тут патрэбна сустрэча з Панам на малітве і ў Евангеллі, якое з’яўляецца сапраўднай школай жыцця.

Езус запрашае кожнага пайсці за Ім. Ён не хоча, каб нехта заставаўся пасіўным назіральнікам, знаходзячыся за кулісамі жыцця або яго на трыбуне, каментуючы іншых. Хрыстус запрашае кожнага ўзысці на сцэну, уключыцца ў гульню.

Ісці, шукаць, марыць – гэта, паводле Францішка, формула жыцця маладога хрысціяніна. Але яе не можна рэалізаваць без служэння. Моладзь сёння хоча быць самастойнай, не імкнецца служыць, не верыць, што служэнне дае смак жыццю, дапамагае адчуваць сябе жывым, заўважыў Папа. Ён падкрэсліў, што чалавек, які служыць – ніколі не марнуе часу.

Рэпартаж з сустрэчы Папы з моладдзю

Пантыфік спаслаўся на сіцылійскую гасціннасць, і заўважыў, што гэта не проста прыгожая культурная традыцыя, але пасланне веры, паколькі вера заснавана на сустрэчы. Годнасць, гасціннасць, салідарнасць – гэта адметныя рысы хрысціяніна.

Паводле Францішка, будучыня ствараецца супольна – толькі разам. Для таго, каб стаць будаўнікамі будучыні, маладыя людзі павінны навучыцца казаць слова “не”, лічыць Папа: “не” для кругавой парукі, для “эка-монстра”, для мафіёзнага менталітэту, незаконнасці, крымінальнай логікі, таго, што супрацьстаіць чалавечай годнасці, насілля.

Сённяшняму свету патрэбныя людзі, якія робяць тое, што кажуць, установы, якія служаць чалавеку. Францішак пажадаў, каб моладзь у Касцёле была носьбітам надзеі Езуса, якая пераадольвае грэх.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2018, 23:30