Бэта версія

Cerca

Vatican News
Св. Імша ў Палермаў у рамках пастырскага візіту Францішка на Сіцылію Св. Імша ў Палермаў у рамках пастырскага візіту Францішка на Сіцылію  (Vatican Media)

Францішак на Імшы ў Палерма: нельга верыць у Бога і быць мафіёзі

“Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго” (Ян 12, 25), – гэтыя словы з Евангелля св. Яна сталі адпраўным пунктам для гаміліі Святога Айца падчас Эўхарыстыі ў Палерма.

Францішак праводзіць увесь дзень 15 верасня 2018 г. з пастырскім візітам на востраве. Ён прымеркаваны да літургічнага ўспаміну бл. Піна Пулізі – святара, забітага мафіяй.

Логіка свету радыкальна адрозніваецца ад евангельскай, заўважыў Папа. “Той, хто жыве для сябе, хто памнажае свае абароты, той, хто мае поспех, хто цалкам задавальняе свае патрэбы, здаецца паспяховым у вачах свету. Публічнасць захоплена гэтай ідэяй, але Езус не згодны з ёй, абвяргае яе. Паводле Яго, хто жыве для сябе, не толькі страціць штосьці, але і ўсё жыццё. У той жа час, калі хто дае ад сябе, знаходзіць сэнс жыцця і перамагае”, - сказаў Францішак.

Пантыфік падкрэсліў, што трэба выбіраць паміж любоўю і эгаізмам. “Эгаіст клапоціцца выключна пра ўласнае жыццё і прывязваецца да рэчаў, грошай, улады, задавальнення. І д’ябал мае адчыненыя дзверы. Чалавек верыць, што ўсё добра, але на самой справе яго сэрца знаходзіцца пад наркозам. Такое жыццё заўсёды завяршаецца дрэнна: у канцы чалавек застаецца самотным, пустым усярэдзіне”, - заўважыў Святы Айцец.

“Гэта вялікая ілюзія: грошы і ўлада не вызваляюць чалавека, а робяць яго рабом”

, - нагадаў ён.

Францішак падкрэсліў, што перад хрысціянінам заўсёды стаіць выбар, які бок прыняць: жыць для сябе ці дарыць сваё жыццё. “Толькі аддаўшы сваё жыццё можна перамагчы зло”, - звярнуў увагу ён.

Папа ўзгадаў кс. Піна Пулізі, які змагаўся з мафіяй дабром і вучыў даваць жыццё, а не забіраць яго. “Бог-любоў адкідае ўсякае насілле і любіць кожнага чалавека. Таму слова “нянавісць” павінна быць выдалена з хрысціянскага жыцця. Не можна верыць у Бога і прыгнятаць свайго брата”, - адзначыў ён.

“ Нельга верыць у Бога і быць мафіёзі. Член мафіі не жыве па-хрысціянску, таму што блюзнерыць супраць жыцця ў імя Бога-любові ”

, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец заўважыў, што сённяшняму свету патрэбныя людзі любові, а не гонару, людзі служэння, а не прыгнятальнікі. “Таму я кажу мафіёзі: Змяніцеся! Не думайце толькі пра сябе і свае грошы, навярніцеся да сапраўднага Бога Езуса Хрыста! У адваротным выпадку, ваша жыццё будзе страчана, і гэта будзе самым горшым з паражэнняў”, - папярэдзіў Папа.

Францішак заклікаў сабраных на св. Імшы ў Палерма слухаць і служыць людзям, без крыку, абвінавачванняў і распальвання варожасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2018, 10:36