Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса  

Папа да ўладаў Літвы пра важнасць адкрытасці і гасціннасці

Пра важнасць гасціннасці і адкрытасці нагадаў Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, якая прайшла 22 верасня 2018 г. у Вільнюсе.

У сваёй прамове ён спаслаўся на словы, якія 25-гадоў таму прамовіў Ян Павел ІІ, называючы гэтую краіну “маўклівым сведкам гарачай любові да рэлігійнай свабоды”. Пантыфік заўважыў, што яго візіт супаў са 100-годдзем абвяшчэння незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. Ён нагадаў, што мінулае стагоддзе для літоўцаў было пазначана шматлікімі выпрабаваннямі і пакутамі, а таксама падкрэсліў, што кожнае пакаленне павінна змагацца за будучыню і шанаваць сваіх папярэднікаў.

Святы Айцец заклікаў чэрпаць сілы з мінуўшчыны і нагадаў, што Літва заўсёды характарызавалася адкрытасцю на прадстаўнікоў розных народаў і рэлігій.

“Усе знаходзілі на гэтых землях месца для жыцця: літоўцы, татары, палякі, рускія, беларусы, украінцы, армяне, немцы...; католікі, праваслаўныя, пратэстанты, стара-католікі, мусульмане, яўрэі...; яны жылі разам і ў міры аж да прыйсця таталітарных ідэалогій, якія разбурылі здольнасць прымаць і ствараць гармонію з адметнасцей, сеючы насілле і абыякавасць”, - сцвердзіў Папа.

“[Чэрпаць сілы з мінулага значыць вяртацца да каранёў і заўсёды захоўваць жывымі найбольш аўтэнтычныя і арыгінальныя рысы, якія дазволілі вам расці і не знікнуць як нацыі: талерантасць, гасціннасць, павагу і салідарнасць]”

- дадаў ён.

Спасылаючыся на актуальную сітуацыю ў свеце, дзе “ўмацоўваюцца галасы, якія сеюць падзелы і супрацьстаянне” і выкарыстоўваюць у сваіх мэтай нестабільнасць і канфлікты, Францішак нагадаў пра важнасць дыялога, адкрытасці, разумення і прыняцця абметнасцяў, якія могуць ператварыцца ў “мост адзінства паміж еўрапейскім Усходам і Захадам”. “Гэта можа стаць плёнам сталай гісторыі, які вы прапануеце, як народ, міжнароднай супольнасці, і асабліва Еўрапейскаму Саюзу”, - сказаў Папа.

“[Вы на ўласным досведзе выпакутавалі спробы насаджэння адзінай мадэлі, якая ануліруе адметнасці з прэтэнзіяй на меркаванне, што прывілегіі выбраных стаяць вышэй годнасці іншых ці супольнага дабра]”

- зазначыў Папа.

Пантыфік заклікаў стымуляваць удзел моладзі ў жыцці грамадства. “Безумоўна, гэта стане зернем надзеі, бо прывядзе да дынамізму, у якім “душа” гэтага народу працягне нараджаць адкрытасць: адкрытасць у адносінах да замежнікаў, адкрытасць у адносінах да моладзі, пажылых людзей, бедных, і нарэшце, адкрытасць у адносінах да будучыні”, - сказаў Папа.

Напрыканцы прамовы Францішак запэўніў у падтрымцы з боку Каталіцкага Касцёла, каб Літва магла працягваць спаўняць сваё пакліканне “зямлі-маста еднасці і надзеі”.

Рэпартаж аб сустрэчы Папы з літоўскімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі
Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2018, 12:11