Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з літоўскай моладдзю Папа падчас сустрэчы з літоўскай моладдзю  (ANSA)

Папа да літоўскай моладзі: прыміце ўдзел у рэвалюцыі ласкавасці

“Варта ісці за Хрыстом! Не будзем баяцца прыняць удзел у рэвалюцыі, да якой Ён нас заклікае: рэвалюцыі ласкавасці”, - сказаў Папа літоўскай моладзі, з якой сустрэўся 22 верасня 2018 г. у Вільнюсе.

Святы Айцец зазначыў, што ласка веры, якой жыве моладзь, была перададзена папярэднімі пакаленнямі, якія мужна яе баранілі. Ён падкрэсліў, што не ніхто не можа збавіцца самастойна, але павінен прымаць удзел у жыцці Божага люду.

“Не дазвольце, каб свет пераканаў вас, што лепш крочыць самастойна. Не паддавайцеся спакусе засяроджанасці на сябе, эгаізму ці павярхоўнасці перад абліччам пакут, цяжкасцяў ці хуткага поспеху. Яшчэ раз сцвердзім, што “тое, што адбываецца з іншым, адбываецца са мною”, пойдзем супраць плыні індывідуалізма, які ізалюе, які робіць нас эгацэнтрычнымі і пыхлівымі, заклапочанымі толькі ўласным іміджам і дабрабытам. Імкніцеся да святасці, пачынаючы ад сустрэчы і еднасці з іншымі, звяртаючы ўвагу на іх патрэбы”, - сказаў Папа.

Спасылаючыся на сведчанні, якія прагучалі падчас сустрэчы, Пантыфік падкрэсліў значэнне музыкі і спеву, а таксама малітвы як шляху развіцця веры. Ён зазначыў важнасць дапамогі іншым людзям. “Заўважанне слабасці іншых людзей вяртае нас у рэальнасць, не дазваляе, каб мы жылі ліжучы свае раны”, - сказаў ён.

Пасля сустрэчы з моладдзю Францішак наведаў катэдральны касцёл у Вільнюсе, а затым накіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру, дзе правядзе бліжэйшую ноч.

 

 


 

22 верасня 2018, 16:37