Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак да пажылых людзей у Рызе: вы – карэнне народа

Будзьце ў вашых сем’ях і вашай Айчыне прыкладам вытрываласці і надзеі, заклікаў Святы Айцец пажылых людзей, з якімі сустрэўся 24 верасня 2018 г. у рыжскім катэдральным касцёле св. Якуба.

Пантыфік зазначыў, што многія пажылыя жыхары Латвіі спазналі на сябе пакуты Другой сусветнай вайны, а затым палітычныя рэпрэсіі, пераслед і прымусовую дэпартацыю.

“Ні нацысцкі рэжым, ні савецкі, не згасілі ў вашых сэрцах веру, а ў выпадку некаторых з вас, не адвялі ад жадання прысвясціць сябе святарскаму ці манаскаму жыццю, не адвялі ад жадання быць катэхетамі, здзяйсняць розныя касцёльныя служэнні, што было звязана з рызыкай для жыцця. Вы прынялі ўдзел у добрай барацьбе, зараз набліжаецеся да завяршэння бегу і захавалі веру”, - сказаў Папа, спасылаючыся на Другога пасланне святога апостала Паўла да Цімафея (4,7).

Францішак звярнуў увагу на цяжкасці, з якімі звычайна сустракаюцца пажылыя людзі, сярод якіх назваў беднасць і адчужэнне. “Калі так адбываецца, то так званы цягнік свабоды і прагрэсу цягне за сабой, як апошні вагон, тых, якія змагаліся за свабоду, але сталі назіральнікамі на свяце іншых, ушанаванымі і праслаўленымі, але забытымі ў штодзённым жыцці”, - з жалем зазначыў Пантыфік.

Папа заклікаў пажылых людзей не паддавацца роспачы і смутку. “Будзьце ў вашых сем’ях і вашай Айчыне прыкладам вытрываласці і надзеі, укаранёнай у цярплівасці. Такім чынам вы надалей будзеце будаўнікамі вашага народу”, - сцвердзіў ён.

Паводле Францішка, клопат пра пажылых людзей падабаецца Богу, але таксама выклікае помсту Неба на тых, хто гэтага не робіць.

“Вы, якія шмат перажылі, не забывайце, што з’яўляецеся карэннем народу, карэннем маладых парасткаў, якія павінны расквітнець і прынесці плады! Бараніце гэтыя карані, каб дзеці і моладзь, прышчапіліся да іх і зразумелі, што ўсе кветкі на дрэве паходзяць ад таго, што знаходзіцца пад зямлёй”, - заклікаў Папа.

Рэпартаж аб візіце Папы ў касцёл св. Якуба ў Рызе
Навіна ў фармаце аўдыё
24 верасня 2018, 11:10