Бэта версія

Cerca

Vatican News
Перад раздачай крыжыкаў на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Перад раздачай крыжыкаў на плошчы св. Пятра ў Ватыкане  (Vatican Media)

40 тыс. крыжыкаў ад Папы раздалі на плошчы св. Пятра

Каля 40 тыс. металічных крыжыкаў былі раздадзены 16 верасня 2018 г. на плошчы св. Пятра пасля малітвы “Анёл Панскі” з Папам. Раздаць падарункі Святога Айца дапамаглі шматлікія бедныя, бяздомныя і мігранты.

“Сёння, праз два дні пасля свята Узвышэння Святога Крыжа, я вырашыў падарыць вам, сабраным на плошчы, крыжыкі. Крыж – гэта знак любові Бога, які ў Езусе падарыў нам жыццё. Заклікаю вас прыняць гэты дар і занесці ў вашы дамы, у пакоі вашых дзяцей, бабуль і дзядуль, у іншыя месцы, але, каб ён быў бачны дома. Гэта не дэкаратыўны знак, а рэлігійны, каб сузіраць і маліцца. Гледзячы на ўкрыжаванага Езуса, мы глядзім на наша збаўленне (...) Шчыра дзякую бедным і бежанцам, якія зараз раздадуць гэтыя падарункі, маленькія, але каштоўныя! Як заўсёды, вера паходзіць ад малых і пакорных”, - сказаў Папа.

У празрыстай абгортцы, разам з крыжыкамі, вернікі атрымалі маленькія карткі, на якіх, на трох мовах, напісаны словы Францішка, прамоўленыя падчас Крыжовага шляху на Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра: “У крыжы Хрыста знаходзіцца ўся любоў Бога, Яго бясконцая міласэрнасць”.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра

Пасля раздачы падарункаў, каля 300 бедных і валанцёраў, якія былі задзейнічаны ў акцыі, разам спажылі невялікі пасілак, ахвяраваны Святым Айцом, паведаміла Апостальская элемазінарыя – ватыканская структура, якая ад імя Папы клапоціцца пра патрабуючых.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 верасня 2018, 12:14