Бэта версія

Cerca

Vatican News
Арыгінал ліста Францішка да чылійскіх біскупаў Арыгінал ліста Францішка да чылійскіх біскупаў  

Рукапісны ліст Святога Айца да епіскапату Чылі

Пантыфік напісаў ліст да чылійскіх біскупаў. Ён выказвае надзею, што рашэнні, прынятыя на апошняй нарадзе епіскапату дапамогуць рашуча процідзейнічаць бічу педафіліі і паспрыяюць адзінству біскупаў.

Кароткі рукапісны ліст, апублікаваны на сайце Канферэнцыі Біскупаў з датай 5 жніўня 2018 г., адрасаваны старшыні епіскапату, біскупу Санцьяга Сільва Ратамалесу. У ім Францішак выказвае сваё меркаванне на тэму дэкларацыі чылійскіх біскупаў, прынятай на днях на пазачарговым пленарным сходзе. Яна тычыцца рашэнняў і абавязальніцтваў па барацьбе з выпадкамі сексуальных злоўжыванняў сярод духавенства.

Папа адзначыў, што, пасля “стараннага” прачытання дакументу, ён быў уражаны “разважлівай і праніклівай працай”, якая стаіць за рашэннямі па барацьбе супраць злоўжыванняў. Пантыфік назваў пастановы епіскапату “рэалістычнымі і практычнымі”, заяўляючы аб сваёй упэўненасці, “што гэта рашуча дапаможа ва ўсім працэсе”.

“Але што ўразіла мяне больш за ўсё, дык гэта прыклад біскупскай супольнасці, аб’яднанай вакол кіравання святым верным народам Божым”

, - прызнаўся Святы Айцец.

Ён падзякаваў за такі настрой, паколькі ён, як адзначыў, спрыяе “будаванню” Касцёла.

Старшыня чылійскага епіскапату прызнаўся, што адчуў “суцяшэнне” у словах Пантыфіка. Гэта мабілізуе да працягу выпраўлення і абнаўлення місіі Касцёла.

У дакуменце 32 чылійскіх біскупы просяць прабачэння ва ўсіх ахвяр гвалту. Яны прызнаюць “што пацярпелі няўдачу ў рэалізацыі сваіх абавязкаў” і – пасля сустрэчы з Папам у сярэдзіне мая ў Ватыкане, – фармулююць новыя намеры адносна духавенства і свецкіх вернікаў, з мэтай непаўтарэння выпадкаў злоўжыванняў.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 жніўня 2018, 12:18