Папа Павел VI Папа Павел VI 

Пантыфік нагадаў пра 40-годдзе смерці бл. Паўла VI

Францішак нагадаў пра 40-годдзе смерці Паўла VI. Адмысловы зварот ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 5 жніўня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Сорак гадоў таму бл. папа Павел VI перажываў свае апошнія гадзіны на гэтай зямлі. Ён памер вечарам 6 жніўня 1978 г. Будзем памятаць пра яго з вялікай пашанай і ўдзячнасцю, у чаканні яго кананізацыі, якая адбудзецца 14 кастрычніка. Няхай ён з неба заступаецца за Касцёл, які вельмі любіў, і мір у свеце”, - заклікаў Святы Айцец.

Павел VI будзе ўрачыста кананізаваны ў Ватыкане падчас XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Такім чынам ён стане ўжо трэцім Святым Айцом – пасля Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, – кананізаваным у ХХІ стагоддзі.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 жніўня 2018, 12:43