Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік абвясціў малітоўную інтэнцыю на жнівень

Францішак заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць жнівень асаблівай малітве за сем’і.

Сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц Святы Айцец паведаміў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 жніўня 2018 г. праз свой канал у “YouTube”.

“Калі кажу пра сем’і мне часта прыходзіць на розум вобраз скарбу. Рытм сучаснага жыцця, стрэс, ціск звязаны з працай, а таксама слабая ўвага з боку інстытуцый, могуць паставіць іх пад пагрозу”, - заўважыў Пантыфік.

“[Не дастаткова толькі казаць пра важнасць сем’яў, але таксама неабходна падтрымліваць канкрэтныя меры і развіваць іх ролю ў грамадстве з дапамогай належнай сямейнай палітыкі]”

- дадаў ён.

“Будзем разам маліцца да Езуса, каб глабальныя эканамічныя і палітычныя рашэнні абаранялі сем’і як скарб чалавецтва”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Папа.

Відэаролік з папскай малітоўнай інтэнцыяй
Навіна ў фармаце аўдыё
03 жніўня 2018, 10:28