Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пра злоўжыванні ў ЗША: заўсёды шукаць праўду

Даклад аб злоўжываннях духавенства ў Пенсільваніі стаў шокам для каталіцкай і грамадзянскай супольнасці ЗША. Тры гады таму ў Філадэльфіі, Францішак сустракаўся з групай ахвяр злоўжыванняў.

Пантыфік прамовіў тады моцныя словы аб барацьбе з такога роду злачынствамі.

“Ахвяры павінны ведаць, што Папа на іх баку”, - гэта адна з самых моцных заяў кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду Грэга Бёрка, пасля публікацыі дакладу Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі аб сексуальным гвалце, які быў здзейснены 301 прадстаўніком духавенства ў адносінах да больш чым тысячы асоб. Гэтыя словы спасылаюцца на тое, што сказаў Пантыфік тры гады таму менавіта ў Пенсільваніі, у Філадэльфіі, падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў, да групы ахвяр злоўжыванняў духавенства.

 

“Я глыбока шкадую, - сказаў Папа 27 верасня 2015 г. - што ў некаторых біскупаў адсутнічала адказнасць за абарону дзяцей”. Звяртаючыся да ахвяр, Францішак прызнаўся: “гэта вельмі трывожна ведаць, што ў некаторых выпадках самі біскупы здзяйснялі злоўжыванні”. Ён дадаў: “Я абяцаю, што мы будзем рухацца па шляху праўды, куды б ён нас не прывёў. Духавенства і біскупы будуць прызваны да адказу, калі яны здзяйснялі злоўжыванні адносна дзяцей або не былі здольныя абараніць іх”. “У нашай сям’і веры і ў нашых чалавечых сем’ях, - папярэдзіў Папа - грэх і злачынствы сексуальнага гвалту над дзецьмі больш не павінна быць сакрэтам і ганьбай”.

Францішак пацвердзіў сваю прыхільнасць барацьбы з бедствам злоўжыванняў у той жа дзень, выступаючы перад біскупамі з усяго свету, якія прымалі ўдзел у сямейным форуме ў Філадэльфіі.

“[Злачынствы і грахі сексуальнага гвалту ў дачыненні да непаўналетніх не могуць больш хавацца. Я бяру на сябе абавязацельства сачыць, каб Касцёл ставіўся з пільнай увагай да пытання абароны дзяцей, і абяцаю, што ўсе вінаватыя будуць прызваны да адказу]”

, - сказаў у недвухсэнсоўных тэрмінах Пантыфік.

У той жа дзень, Святы Айцец вярнуўся да гэтай тэмы і падчас прэс-канферэнцыі на зваротным шляху ў Рым. Сексуальныя злоўжыванні адносна непаўналетніх з боку духавенства ён параўнаў з блюзнерствам. Францішак падкрэсліў, што падобныя выпадкі здараюцца “паўсюдна: у сям’і, па суседству, у школе, у спартыўных залах”, але калі іх дапускае святар, гэта “асабліва сур’ёзна”, паколькі яго пакліканне заключаецца ў тым, каб весці дзіця да Бога, да эмацыйнай сталасці, да дабра. Падобныя злоўжыванні супярэчаць святарскаму пакліканню, падкрэсліў Пантыфік.

Ва ўчарашняй афіцыйнай заяве Святога Пасаду, якая стала рэакцыяй на апублікаванне “пенсільванскага дакладу”, гучыць запэўніванне, што “Пантыфік разумее, наколькі такія злачынствы могуць пахіснуць веру і дух вернікаў, і чарговы раз заклікае да любых намаганняў па стварэнні бяспечных умоў для непаўналетніх і дарослых няпоўнаспраўных у Касцёле і ў грамадстве. Ахвяры павінны ведаць, што Папа на іх баку. Тыя, хто пакутуе, з’яўляюцца для яго прыярытэтам, і Касцёл хоча іх слухаць, каб выкараніць гэты трагічны жах, які разбурае жыццё нявінных людзей”.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 жніўня 2018, 11:06