Пошук

Папа Францішак падчас запісу відэапаслання Папа Францішак падчас запісу відэапаслання 

Францішак запісаў відэапасланне перад візітам у Ірландыю

“Я спадзяюся, што гэтая магчымасць будзе крыніцай абноўленай падтрымкі для сем’яў ва ўсім свеце, і асабліва для тых, якія будуць прысутнічаць у Дубліне”, - сказаў Папа ў сваім відэапасланні перад візітам у Ірландыю.

Францішак спадзяецца, што яго прысутнасць нагадае аб важным месцы сям’і ў грамадстве і неабходнасці лепшай будучыні для моладзі.

“Хоць канкрэтным матывам майго візіту ў Ірландыю з’яўляецца Сусветная сустрэча сем’яў, я хачу, каб ён уключыў у сябе ўсіх членаў ірландскай сям’і. Я асабліва малюся, каб ён паспрыяў росту адзінства і прымірэння сярод усіх, хто верыць у Хрыста, як знак трывалага міру, што з’яўляецца марай Бога для ўсёй чалавечай сям’і”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец адправіцца ў Ірландыю з двухдзённым візітам у бліжэйшую суботу, 25 жніўня 2018 г.

Відэапасланне Папы перад візітам у Ірландыю
Навіна ў фармаце аўдыё
22 жніўня 2018, 11:44