Пошук

Папа ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ Папа ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 

Святы Айцец наведаў дзве рымскія базылікі

Папа наведаў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Маці Божай сваю пілігрымку ў Ірландыю, якая прайшла 25-26 жніўня 2018 г. з нагоды ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Францішак заўсёды прыязджае ў гэтую святыню перад замежнымі падарожжамі і пасля іх. У капліцы перад абразом Маці Божай “Salus Populi Romani” – самага шанавага вернікамі Рыма – ён пакінуў букет белых кветак і правёў некалькі хвілін у маўклівай малітве.

Затым Пантыфік накіраваўся ў рымскую базыліку св. Аўгустына, дзе ўшанаваў магілу маці Біскупа Гіпона, св. Монікі. Папа наведаў гэта месца з нагоды яе літургічнага ўспаміну, які 27 жніўня адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 жніўня 2018, 11:36