Удзельнікі ІХ Сусветнай сустрэчы сем'яў у Дубліне Удзельнікі ІХ Сусветнай сустрэчы сем'яў у Дубліне 

Абвешчана месца правядзення наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў

Напрыканцы св. Імшы, якую 26 жніўня 2018 г. Францішак цэлебраваў у Дубліне, кардынал Кэвін Фарэл абвясціў месца правядзення наступнай Сусветнай сустрэчы сем’яў.

“З вялікай радасцю паведамляю цяпер усяму свету аб рашэнні Святога Айца, які пастанавіў, што наступная Сусветная сустрэча сем’яў адбудзецца ў Рыме ў 2021 г., у 5-ю гадавіну “Amoris Laetitia”, - сказаў прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Сусветныя сустрэчы сем’яў праводзяцца кожныя тры гады. Першая адбылася ў 1994 г. у Рыме, апошняя – у 2015 г. у Філадэльфіі. Раней яны праходзілі таксама ў Рыа-дэ-Жанейра, Маніле, Валенсіі, Мехіка, Мілане. Наступны галоўны каталіцкі сямейны форум стане ўжо дзясятым.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 жніўня 2018, 07:31