Папа падчас візіту ў марыйны санктуарыі ў ірланскім мястэчку Нок Папа падчас візіту ў марыйны санктуарыі ў ірланскім мястэчку Нок 

Францішак заклікаў сем’і быць бастыёнамі веры і дабрыні

Няхай сем’і будуць бастыёнамі веры і дабрыні, пажадаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 жніўня 2018 г. у ірландскім марыйным санктуарыі ў мястэчку Нок.

“Дзякую Богу і радуюся, што знаходжуся сярод вас, у сэрцы ірландскага народа, за магчымасць наведаць вельмі дарагі ўсім ірландцам санктуарый, - сказаў Папа. - Дзякую арцыбіскупу Ньеры і рэктару, кс. Гібансу, за іх сардэчнае прывітан

У капліцы Аб’яўлення я даверыў любячаму заступніцтву Маці Божай ўсе сем’і свету і асабліва вашы сем’і, ірландскія сем’і. Марыя, наша Маці, ведае радасці і цяжкасці, якія перажываюцца ў кожным доме. Захоўваючы іх у сваім беззаганным сэрцы, яна з любоўю заносіць іх да трону свайго Сына.

На памяць аб маім візіце я прывёз у дар залаты ружанец. Я ведаю наколькі важнай у гэтай краіне з’яўляецца традыцыя сямейнай ружанцовай малітвы. Маю надзею, што гэта традыцыя будзе працягвацца. Колькі сэрцаў бацькаў, маці і дзяцей здабыла суцяшэнне і сілу на працягу многіх гадоў, разважаючы аб удзеле Марыі ў радасных таямніцах, таямніцай святла, балесных і хвалебных таямніцах Хрыстовага жыцця!

Марыя, наша Маці, з’яўляецца таксама Маці Касцёла і менавіта ёй мы давяраем сёння шлях вернага Божага люду на гэтым “Ізумрудным востраве”. Папросім аб падтрымцы сем’яў ў іх справе пашырэння Божага Валадарства і клопату пра апошніх з нашых братоў і сясцёр.

“[Пасярод вятроў і бураў, што бушуюць у наш час, няхай сем’і будуць бастыёнамі веры і дабрыні, якія – згодна з лепшымі традыцыямі народа – будуць супрацьстаяць усяму, што жадала бы паменшыць годнасць мужчыны і жанчыны, створаных на вобраз Бога і пакліканых да ўзнёслага лёсу вечнага жыцця]”

Няхай Маці Божая з міласэрнасцю глядзіць на ўсіх пакутуючых членаў сям’і свайго Сына. Молячыся перад яе фігурай, я асаблівым чынам прадставіў ёй усіх ахвяр злоўжыванняў з боку членаў Касцёла ў Ірландыі. Ніхто з нас не можа не ўзрушыцца з прычыны гісторый непаўналетніх, якія былі выкарыстаны, у якіх скралі нявіннасць і якіх пакінулі з шрамамі балючых успамінаў. Гэтая адкрытая рана патрабуе ад нас, каб былі цвёрдымі і рашучымі ў пошуку праўды і справядлівасці. Прашу Пана аб прабачэнні за гэтыя грахі, за скандал і здраду, якія былі спазнаны многімі членамі Божай сям’і.

“[Прашу нашу Найсвяцейшую Маці, каб выпрасіла аздараўленне для людзей, якія спазналі злоўжыванні рознага віду і ўмацавала кожнага члена хрысціянскай сям’і ў рашучым намеры, каб ніколі не дазволіць паўтарэння падобных сітуацый]”

Мая пілігрымка ў Нок дазваляе таксама скіраваць сардэчнае прывітанне дарагому народу Паўночнай Ірландыі. Хоць маё падарожжа на Сусветную сустрэчу сем’яў не ўключае візіт на Поўнач, запэўніваю вас у маёй любові і блізкасці ў малітве. Прашу Божую Маці падтрымаць усіх членаў ірландскай сям’і, каб трывалі як браты і сёстры у справе прымірэння. З удзячнасцю за экуменічны прагрэс і значны рост сяброўства і супрацоўніцтва паміж хрысціянскімі супольнасцямі, малюся, каб ўсе вучні Хрыста надалей няспынна прыкладалі намаганні на карысць умацавання міру і будавання гарманічнага і справядлівага грамадства для сучасных дзяцей, незалежна ад таго, ці гэта хрысціяне, мусульмане ці юдэі – для ўсіх дзяцей Ірландыі.

А зараз, з гэтымі інтэнцыямі і ўсімі тымі, якія носім у сэрцах, звернемся да Найсвяцейшай Панны Марыі са словамі малітвы “Анёл Панскі”.

Пасля малітвы Святы Айцец удзяліў прысутным сваё благаслаўленне, заклікаючы памятаць пра яго ў малітве.

Рэпартаж з малітвы "Анёл Панскі"
Навіна ў фармаце аўдыё
26 жніўня 2018, 11:18