Пошук

Папа заклікаў да міру ў Нікарагуа і Сірыі Папа заклікаў да міру ў Нікарагуа і Сірыі 

Папа заклікаў да міру ў Нікарагуа і на Блізкім Усходзе

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 1 ліпеня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў да мірнага вырашэння канфліктаў у Нікарагуа і ў Сірыі.

Ян Мойсік   Ватыкан

“Паўтараючы маю малітву за любімы народ Нікарагуа я хацеў бы далучыцца да намаганняў, якія ўздымаюць біскупы гэтай краіны і многія людзі добрай волі, у іх ролі пасярэднікау і сведкаў на карысць працэсу нацыянальнага дыялогу на шляху дэмакрацыі, які зараз працягваецца”, - сказаў Папа.

Францішак неаднаразова заклікаў да перамоваў. Ён нават напісаў асабісты ліст прэзідэнту Нікарагуа, у якім нагадаў, што “на прабачэнне, прымірэнне і дыялог ніколі не бывае запозна”.

Акрамя таго Пантыфік звярнуў ўвагу на сур’ёзную сітуацыю ў Сірыі, асабліва ў правінцыі Дараа, дзе ваенныя дзеянні ў апошнія дні таксама кранулі бальніцы і школы, і ў выніку прычыніліся да ўцёку тысячаў мірных жыхароў краіны. Папа яшчэ раз паўтарыў свой заклік, разам з малітвай, каб насельніцтва краіны было пазбаўлена дадатковых  цярпенняў.

Святы Айцец таксама адзначыў, што ўрады Эфіопіі і Эрытрэі пасля дваццаці гадоў вяртаюцца да мірных перамоваў. “Няхай гэтая сустрэча запаліць святло надзеі для гэтых дзвюх краін Афрыканскага Рога і ўсяго афрыканскага кантынента”, - сказаў Пантыфік.

На канец Францішак запэўніў аб сваёй малітве за маладых людзей, якія больш за тыдзень знаходзяцца ў падземнай пячоры ў Тайландзе.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 ліпеня 2018, 16:23