Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа прызначыў старшынь-дэлегатаў на Сінод Біскупаў

Францішак прызначыў старшынь-дэлегатаў на XV Генеральную Звычайную Асамблею Сінода Біскупаў па праблеме моладзі і веры, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 г. у Рыме.

Аб гэтым паведаміла 14 ліпеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Згодна з рашэннем Пантыфіка, імі сталі кардынал Луіс Рафаэль I Сако, Патрыярх Вавілона Халдэйскага і старшыня Сінода Халдэйскай Царквы (Ірак), кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіны (Мадагаскар), і кардынал Чарльз Маунг Бо, арцыбіскуп Янгона (М’янма).

Старшыня-дэлегат Сінода Біскупаў узначальвае сінадальныя Асамблеі ад імя Пантыфіка. У яго абавязкі ўваходзіць агульнае кіраванне працай, размеркаванне спецыяльных заданняў паміж членамі Сінода, калі гэта неабходна для больш якаснай і эфектыўнай працы Асамблеі, а таксама подпіс актаў, прынятых па выніках пасяджэнняў.

Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” пройдзе ў Рыме з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. з удзелам іерархаў з усяго свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 ліпеня 2018, 14:24