Бэта версія

Cerca

Vatican News
Тэадор МакКарык Тэадор МакКарык 

Папа прыняў адстаўку МакКарыка з членства ў Калегіі кардыналаў

Папа Францішак прыняў адстаўку 87-гадовага кардынала Тэадора МакКарыка, арцыбіскупа-эмерыта Вашынгтонскага, з членства ў Калегіі кардыналаў, паведамілі 28 ліпеня 2018 г. у Ватыкане.

Адстаўка звязана з абвінавачваннямі ў сексуальных злоўжываннях.

Пантыфік наклаў на МакКарыка кару суспэнсы “ad divinis” і загадаў яму весці жыццё ў малітве і пакаянні, застаючыся ў адасабленні да канца кананічнага працэсу.

Нямногім больш за месяц таму кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, ад імя Папы, загадаў іерарху не выконваць публічна святарскага служэння. Рашэнне было прынята пасля высноў спецыяльнай камісіі Нью-Ёркскай архідыяцэзіі, якая назвала “надзейнымі і адпаведна абгрунтаванымі” абвінавачванні супраць МакКарыка ў сексуальных злоўжываннях з яго боку адносна непаўналетняга мужчыны. Гаворка ідзе пра выпадак 45-гадовай даўнасці, калі МакКарык быў святаром у Нью-Ёрку.

Выдаленне члена Калегіі кардыналаў з’яўляецца выключнай падзеяй. У ХХ стагоддзі папа Пій XI у 1927 г. прыняў адстаўку французскага езуіта, кардынала Луі Біё, які крытыкаваў яго дзеянні супраць Французскай акцыі, ультраправага палітыка-ідэалагічнага руху ў першай палове ХХ стагоддзя.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 ліпеня 2018, 14:29