Бэта версія

Cerca

Vatican News
BANGLADESH-MYANMAR-RELIGION-POPE BANGLADESH-MYANMAR-RELIGION-POPE  (AFP or licensors)

Папа да міністрантаў: рабіць усё на славу Божую

Наследаваць прыклад святых, заклікаў Папа падчас цэлебрацыі для ўдзельнікаў ХІІ Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў.

Цэлебрацыя прайшла 31 ліпеня 2018 г. на плошчы св. Пятра. У казанні Пантыфік спаслаўся на словы апостала Паўла: “усё рабіце на славу Божую” (1Кар 10,31).

“Служыць славе Божай ва ўсім што робім – гэта вызначальны крытэрый для нашых учынкаў, найбольшае абагульненне таго, што значыць жыць сяброўствам з Езусам”

- падкрэсліў ён.

Паводле Папы, гаворка ідзе пра тое, каб прыняць правільнае рашэнне ў моманты няўпэўненасці, распазнаць унутры сябе голас Бога, які прамаўляе праз сумленне, разумець Яго волю. “Слава Божая – гэта стрэлка компаса нашага сумлення”, - удакладніў Пантыфік.


Францішак звярнуў увагу таксама на іншы крытэрый, аб якім кажа св. Павел: спрыяць збаўленню іншых. “Мы ўсе Божыя дзеці, маем тыя ж жаданні, мары і ідэалы. Часам кагосьці спатыкае расчараванне, і менавіта мы можам зноў запаліць у ім святло, падзяліцца добрым настроем”, - звярнуў увагу Папа.

“Ад нашай шчырасці залежыць тое, ці распазнаюць нашыя браты Езуса Хрыста, адзінага Збаўцу і надзею свету”

- дадаў Святы Айцец.

На думку Францішка, гаворка ідзе пра вялікую місію, – для яе рэалізацыі дастаткова наследаваць Хрыста, як рабіў апостал Павел і іншыя святыя. “Паглядзім на святых, якія пражылі Евангелле, бо здолелі перакласці пасланне Хрыста на ўласнае жыццё”, - заўважыў Пантыфік, і прывёў прылад св. Ігнацыя Лаёлы.

Эўхарыстыя з Папам стала кульмінацыйнай падзеяй ХІІ Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. У сходзе прымалі ўдзел каля 60 тыс. юнакоў і дзяўчат з 19 краін свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 ліпеня 2018, 15:44