Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: спорт – інструмент для падтрымкі культуры сустрэчы

Францішак упэўнены, што спорт з’яўляецца не толькі формай забавы, але перш за ўсё інструментам для падтрымкі культуры сустрэчы.

Папа накіраваў пасланне да арганізатараў семінара на тэму “Спорт як інструмент для развіцця чалавечых, эканамічных і сацыяльных рэсурсаў”, які 25 жніўня 2018 г. пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра пры падтрымцы ФІФА. Ён заклікаў працягваць падтрымліваць спорт, які дапамагае развіваць цноты і садзейнічае ўсебаковаму развіццю чалавека і грамадства.

Святы Айцец выказаў пераканенне, што спорт, гэта найлепшы сродак для развіцця братэрства і салідарнасці, верны шлях да стварэння больш мірнага і справядлівага свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 ліпеня 2018, 11:19